Расія зняла абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх вытворцаў

Рассельгаснагляд з 11 чэрвеня здымае часовыя абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі для трох беларускіх прадпрыемстваў.

malako_1_1.jpg

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства, ад панядзелка сваю прадукцыю могуць пастаўляць на расійскі рынак “Барысаўскі малочны камбінат”, “Ляхавіцкі малакозавод” і ваўкавыскі “БЕЛЛАКТ”.
6 чэрвеня расійскае кантрольнае ведамства забараніла пастаўкі ўсёй беларускай малочнай прадукцыі. 9 чэрвеня ў Маскве Рассельгаснагляд і дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі правялі перамовы і па іх выніках падпісалі “дарожную карту”, у якой пазначаныя ўсе захады дзеля ўрэгулявання сітуацыі з узаемнымі абмежаваннямі на пастаўкі тавараў.
Паводле euroradio.fm