Расійскі сайт запусціў фэйк, каб справакаваць паніку сярод беларусаў
Расійскі сайт «Рэгнум», які рэдагуе Юрый Баранчык, запусціў чарговы фэйк пра сітуацыю ў Беларусі.

«Рэгнум» піша, што «ўлады Беларусі ўвялі абмежаванні на зняцце наяўных грошай у банках», спасылаючыся пры гэтым на БелТА. Такога абмежавання няма, ды і на сайце беларускага дзяржаўнага інфармагенцтва такой навіны, натуральна, няма.

Юрый Баранчык
Адметна, што «Рэгнум», у адрозненне ад такога ж расійскага імперскага «Спутніка і пагрома», не быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.

Паводле Нашай Нівы