Разгляд справаў па парушэнні ПДР удзельнікамі «Крытычнай масы» перанесены
У ДАІ Мінгарвыканкама 3 траўня пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў па парушэнні правілаў дарожнага руху ў дачыненні да ўдзельнікаў «Крытычнай масы» Аляксея Адамовіча, Дзмітрыя Пахомава і Кірыла Падабеда.
Аднак, з-за недахопу тлумачэнняў, пратаколы адправілі на дапрацоўку, а разгляд спраў быў перанесены на 12 траўня.
Дзмітрый Пахомаў распавядае, што сам не ехаў па праезнай частцы:
Іншы абвінавачаны ў парушэнні ПДР Аляксей Адамовіч удакладняе:
І дадае:
Хлопец ужо накіраваў скаргу на непрапарцыйнасць дзеянняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пры затрыманні у Следчы камітэт і прайшоў медыцынскі агляд.
У чацвер — 5 траўня — будзе разглядацца аналагічная справа па пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным на назіральніка БХК Кірыла Кажэнава.
Акрамя таго, дадому да Максіміліяна Бойчанкі, які падчас акцыі не быў затрыманы, 3 траўня прыехалі супрацоўнікі ДАІ і ўручылі позву з патрабаваннем прыбыць 4 траўня ў 11.00 у РУУС Цэнтральнага раёна для ўдзела ў адміністрацыным працэсе — складанні на яго пратакола па ч.1 арт 18.23 КаАП.
Хлопцаў яшчэ чакае і позва ў суд за непадпарадкаванне патрабаванням службовых асобаў. Адпаведныя пратаколы былі складзеныя ў дачыненні да іх па арт. 23.4 КаАП.
Больш за тое, стала вядома, што Дзмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА па вуліцы Валадарскага. На гэтым тыдні яму мусіць быць прад'яўлена абвінавачванне.
Стаса Канавалава каля 18 гадзін 2 мая выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання. Пакуль што яму не прад'явілі абвінавачанняў, але прымусілі падпісаць абязальніцтвы па яўцы пры выкліках у Следчы камітэт у межах крымінальнай справы, што была ўзбуджана супраць яго.
Нагадаем, жорсткае затрыманне раварыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося вечарам 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПу, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна збілі і завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэксу.
Паводле
праваабарончага цэнтра «Вясна»