Рэферэндум па Канстытуцыі Беларусі запланавалі на зіму 2022 года

Рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю плануецца ў Беларусі на студзень-люты 2022 года, яго арганізацыя ў канцы лета-пачатку восені бягучага года не абмяркоўваецца, заявіла РІА «Новости» ў аўторак кіраўніца беларускай ЦВК Лідзія Ярмошына.

081bce1cf66c00403ac1fc1a1fd75ccb.jpg

Каментуючы інфармацыю, якая з'явілася ў інтэрнэце, што рэферэндум нібыта можа адбыцца ў канцы лета-пачатку восені бягучага года, кіраўніца Цэнтральнай камісіі адзначыла: «Пра гэта размовы няма».