«Рэгіянальная газета» прыпыняе выхад друкаванай версіі
Такую абвестку выданне зрабіла на сваім сайце.
«Дарагія чытачы папяровай "Рэгіянальнай газеты"! — гаворыцца ў звароце да чытачоў. — На жаль, нумар за 23 ліпеня па незалежных ад рэдакцыі прычынах вы не атрымаеце. Як і наступныя. Просім у вас прабачэння і спадзяёмся на разуменне сітуацыі».
19 ліпеня ў рэдакцыю недзяржаўнай «Рэгіянальнай
газеты» ў Маладзечне прыходзілі сілавікі. Тады ж затрымлівалі журналістак Зою Хруцкую і Настассю Уткіну. Таксама ў той дзень прыходзілі дадому да галоўнага рэдактара
Аляксандра Манцэвіча. Яго разам з жонкай звезлі на допыт.