Cілавікі прыйшлі ў рэдакцыю недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне
Супрацоўніцы выдання Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна не выходзяць на сувязь. Сведкі паведамляюць, што ў рэдакцыі людзі ў цывільным, піша БАЖ.
Таксама раніцай сілавікі прыходзілі да галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча дадому. Яго разам з жонкай звезлі на допыт.