Сайт «Моцных навін» аднавіў працу
На ліквідацыю тэхнічных праблем спатрэбілася амаль дзесяць дзён.

Сайт гомельскага незалежнага выдання «Моцныя навіны» (gomel.today) зноў працуе. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў заставальнік праекта Пётр Кузняцоў:
— Падобна на тое, што нарэшце атрымалася вырашыць тэхнічныя праблемы на «Моцных навінах». Сайт зноў даступны. Там пакуль, вядома, амаль няма актуальных навін — увесь час прастою доступу да адмінкі не было і ў рэдакцыі і праца ішла праз сацсеткі. Будзем патроху аднаўляцца і наганяць упушчанае час.
Тэхнічныя праблемы у медыя ўзніклі 15 ліпеня. Тады хтосьці пракраўся ў праграмны код і пакінуў там шмат памылак, якія нашкодзілі працы сайта.
Таксама ў сярэдзіне ліпеня ў некалькіх супрацоўнікаў «Моцных навін» прайшлі ператрусы, а пазней гомельскія ўлады ініцыявалі ліквідацыю юрыдычная асобы, якой належаць медыйныя актывы Пятра Кузняцова.