Рэктара Інстытута культуры Беларусі падазраюць у хабарніцтве
Следчым камітэтам (СК) распачата крымінальная справа ў дачыненні да рэктара дзяржустановы адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" (Інбелкульт). Кіраўнік установы падазраецца ў атрыманні хабару, паведаміла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова.
"Устаноўлена, што рэктар інстытута, маючы намер атрымаць для сябе матэрыяльныя каштоўнасці, атрымаў хабар у памеры 2 000 долараў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у
яго кампетэнцыю", — паведамляе Ганчарова.
Крымінальная справа распачата на падставе матэрыялаў, прадстаўленых УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікі якога затрымалі падазронага ў момант атрымання хабару. Дзеянні службовай асобы
кваліфікаваны на падставе ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса, з ім працуюць следчыя.
Падрабязнасці затрымання афіцыйны прадстаўнік СК абяцае паведаміць дадаткова.
Інстытут культуры Беларусі — установа дадатковай адукацыі, у задачы якога ўваходзіць забеспячэнне павышэння кваліфікацыі, а таксама перападрыхтоўка кадраў у сферы культуры.
БелаПАН