Рэпетыцыя параду: зноў закрыюць рух транспарту
У Мінску абмежаванне руху закране ўсе віды транспарту, у тым ліку і грамадскі, паведамілі ў ДАІ.

У Мінску на працягу некалькіх дзён у чэрвені будзе часова закрывацца рух транспарту. З-за трэніровак зводнай роты ганаровай варты да параду на Дзень Незалежнасці праспект Машэрава ад вул.Даўмана да пр.Пераможцаў будзе зачынены з 21:00 да 23:00 4, 7, 11, 14, 18, 21 і 25 чэрвеня.
Як паведамілі ў ДАІ, абмежаванне руху закране ўсе віды транспарту, у тым ліку і грамадскі.
Акрамя таго, у сувязі з падрыхтоўкай да параду 5 чэрвеня з 5:30 да 05:50 зачыніцца рух па ўнутраным кальцы МКАД ад вул.Скарыны да вул. Байкальскай, а 7 чэрвеня з 20:00 да 20:30 — па знешнім кальцы МКАД ад вул. Байкальскай да вул.Скарыны.
Паводле telegraf.by