Як зрабіць і прадаць 70 тысяч электрамабіляў?
Падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае меры для павелічэння продажаў электрамабіляў, распавёў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.
Урад Беларусі стымулюе спажыванне электраэнергіі ў Беларусі, у тым ліку праз выкарыстанне электратранспарту. Пра гэта заявіў у эфіры канала АНТ Уладзімір Сямашка.
Уладзімір
Сямашка ацаніў убачанае на выставе Беларускага прамысловага форуму, і асабліва
адзначыў актыўнае развіццё ў краіне электратранспарту, як электробусаў, так і
легкавых аўтамабіляў. "У планах стаіць 40–70 тысяч аўтамабіляў
вырабіць і прадаць, — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. — Мы зараз
стымулюем спажыванне электраэнергіі, таму што ў нас утварыўся нейкі невялікі прафіцыт. Мы распрацавалі праграму паглынання гэтага прафіцыту. Адзін з накірункаў — гэта стымуляванне электравытворчасці і прасоўванне выкарыстання электратранспарту".
Пры гэтым Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае меры для павелічэння продажаў электрамабіляў. "Думаю, у бліжэйшыя дні ён будзе ўнесены ў Адміністрацыю прэзідэнта. Але трэба яшчэ стварыць інфраструктуру зарадных станцый. Каб яны размяшчаліся з інтэрвалам не больш за 100 км", — дадаў віцэ-прэм'ер.
Як вядома, у 2019 годзе плануецца запусціць першы блок Беларускай АЭС, другі блок павінен запрацаваць да канца 2020 года. У гэтай сувязі ўжо ў бягучым годзе Беларусі адмовілася ад імпарту электраэнергіі, выпрацоўка яе на ўласных крыніцах абыдзецца краіне танней, паведамляе ont.by.
Паводле zviazda.by