
Рыгору Кастусёву ў трэці раз адмовілі ў змене меры стрымання на хатні арышт
- Грамадства
- 26-07-2021
Паплечнікі старшыні БНФ Рыгора Кастусёва атрымалі датаваны 20 ліпеня ліст ад кіраўніка партыі, які цяпер зноў пераведзены пад варту ў СІЗА КДБ («амерыканка») у Мінску. Палітык паведамляе, што следчыя ўжо ў трэці раз адмовіліся замяніць яму меру стрымання на хатні арышт, нягледзячы на праблемы са здароўем.

Тым не менш, у змяненні меры стрымання палітыку было адмоўлена. У лісце, які датаваны 20 ліпеня, Рыгор Кастусёў адзначае, што кіраўнік следчай групы, які вядзе крымінальную справу, ужо ў трэці раз адмовіў у пераводзе абвінавачанага палітыка пад хатні арышт, адпаведныя хадайніцтвы адваката таксама былі адхіленыя. Пры гэтым аніякіх следчых дзеянняў з удзелам Рыгора Кастусёва пад вартай ужо даўно не праводзіцца. Расследаванне крымінальнай справы па «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» працягнутае да кастрычніка.
Рыгор Кастусёў у лісце наракае на інфармацыйную ізаляцыю: некаторыя лісты паплечнікаў па партыі так і не даходзяць да адрасата па незразумелых прычынах. Дазволу на размяшчэнне ў камеры тэлепрыёмніка Рыгору Кастусёву адміністрацыя СІЗА па-ранейшаму не дае. «Інфармацыйны вакуум: ні тэлевізара, ні газет», — піша Рыгор Кастусёў у лісце ад 20 ліпеня.
Напісаць ліст падтрымкі старшыні БНФ у зняволенні можна на гэты адрас:
220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Кастусёву Рыгору Андрэевічу
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Грамадства: галоўнае
Больш цікавага на «Новым Часе»: