Рыхтуйма свята Незалежнасці разам!

Нацыянальны аргкамітэт па святкаванню 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі звярнуўся да беларусаў па дапамогу.

data_obrazovaniya_bnr.jpg


"Дарагія сябры! — гаворыцца ў звароце аргкамітэта, — 25 сакавіка 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня аднаўлення дзяржаўнасці Беларусі. Дэмакратычныя сілы краіны аб'ядналіся, каб годна адзначыць гэтую дату — масавым шэсцем, мітынгам і канцэртам у цэнтры Мінска.
Давайце рыхтаваць Свята незалежнасці разам! Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак, каб пра акцыю 25 сакавіка даведалася больш людзей, а сама яна прайшла на годным узроўні.
Для правядзення шэсця, мітынгу і канцэрту патрэбныя сродкі, якія пойдуць на друк плакатаў, улётак і сцікераў, на гукаўзмацняльную апаратуру, на выраб сцягоў і транспарантаў. Грошы на падрыхтоўку акцыі можна пералічыць на карткі Беларусбанка:
4255 2003 0782 4292 12/20 Visa (беларускія рублі)
4255 2003 0250 4451 03/20 Visa (замежная валюта)
Нацыянальны аргкамітэт па святкаванню 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі будзе рэгулярна публікаваць справаздачу па сабраных і патрачаных сродках"
.