Саакашвілі мае намер прыняць удзел у конкурсе на пасаду кіраўніка Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі плануе прыняць удзел у конкурсе на замяшчэнне пасады дырэктара Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны.



saakaszvili_ua.jpg

Гэты факт ён пацвердзіў у інтэрв'ю Цензор.НЕТ.
Саакашвілі лічыць, што фронт барацьбы за свабоду Грузіі праходзіць сёння ва Украіне. І карупцыя — гэта вораг для Украіны не меншы, чым расійскія войскі і расійскія танкі.
Саакашвілі адзначыў, што яго праграма дзеянняў будзе заснавана на паспяховым грузінскім вопыце. 
Саакашвілі мае намер, выкарыстоўваючы свае міжнародныя сувязі, перш за ўсё вырашаць пытанні барацьбы з вяртаннем ва Украіну арыштаваных за мяжой актываў карумпаванай групоўкі Януковіча.