Сацсеткі: У калоніі пад Івацэвічамі адбыўся бунт зняволеных

У папраўчай калоніі №22 ("Ваўчыныя Норы") пад Івацэвічамі адбыўся бунт зняволеных. Пра гэта паведамляецца ў пабліку "Беларуская турма" ў сацсетцы "Вконтакте".

Фота: vk.com

Фота: vk.com

Здарэнне нібыта адбылося з суботы на нядзелю, 3-4 лістапада. Паведамляецца, што ў бунце прынялі ўдзел усе асуджаныя ва ўсіх атрадах.
"Заблакавалі дзверы ў атрадах, некалькі прадстаўнікоў адміністрацыі атрымалі траўмы. Асуджаныя патрабавалі зняць адміністрацыю!" — гаворыцца ў паведамленні.
У нядзелю ў калоніі чакалі начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Алега Маткіна, але ён не прыехаў. Павеадмляецца, што цяпер усю адміністрацыю калоніі часова замяняе брэсцкае ўпраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў.
Паводле euroradio.fm