Сацыяльная дзяржава скончылася? Лукашэнка адпраўляе чыноўнікаў жабраваць, каб назбіраць на рамонт бальніцы

Лукашэнка, выступаючы перад чыноўнікамі Віцебскай вобласці пасля прадстаўлення новага старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна, паабяцаў «паспрабаваць дапамагчы» ў рэканструкцыі абласной бальніцы. Паводле яго слоў, дзяржава дапаможа з закупкай абсталявання, а грошы на рамонт павінны адшукаць у вобласці.

scale_1200_37.jpg

«Будзем напружвацца і закупляць абсталяванне. А палаты, знешні выгляд — гэта ўжо зробіце самі. Упірайцеся, напружвайцеся ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, збірайце грошы, з шапкай хадзіце па вобласці, але гэта хоць бы зрабіце. А з абсталяваннем паспрабую дапамагчы», — цытуе яго REFORM.by са спасылкай на прэс-службу.

Лукашэнка растлумачыў, што цяпер лішніх грошай у краіне няма, але неабходна падтрымліваць бальніцы ў належным стане. У Віцебску абласная клініка, пабудаваная ў васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя, яшчэ не прайшла капітальнага абнаўлення.

Заўважым, што Лукашэнка не абяцаў гарантавана дапамагчы ў закупцы абсталявання. Ён сказаў пра «будзем напружвацца» і «паспрабую дапамагчы». А вось што да канкрэтных указанняў — то яно паступіла ў выглядзе «хадзіце з шапкай па вобласці».

Карацей, грошы на сацыяльныя праграмы і «самую лепшую ў свеце медыцыну» скончыліся.