Філосаф Мацкевіч: Там, дзе Лукашэнка — там скандал, канфлікт, крызіс і рэпрэсіі

Філосаф Уладзімір Мацкевіч у лісце з-за кратаў, напісаным у снежні 2021-га, паразважаў пра сітуацыю ў Беларусі.

ulma.png


«Мы недаацэньваем сацыяльную апору рэжыму, — цытуе яго Еўрарадыё са спасылкай на methodology_by. — Узгадаваная цэлая сацыяльная група, якая няздольная існаваць па-за гэтым рэжымам. Ён з'яўляецца апорай не толькі іх матэрыяльнага існавання, але і іх самасвядомасці, рэжым — частка іх уяўленняў пра сябе».

Палітвязень лічыць, што да большасці беларусаў трэба давесці «простую відавочную ідэю, што там, дзе Лукашэнка — там скандал, канфлікт, крызіс і рэпрэсіі». А калі да яго дадаецца Пуцін, «то там вайна ці пагроза вайны».

Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца за кратамі з пачатку жніўня 2021 года. Яму выставілі абвінавачанне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Мацкевіч утрымліваецца ў СІЗА №1 у Мінску. Тэксты філосафа правяраюць на «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».