Памежнікі Польшчы заявілі пра спробу сілавога прарыву мяжы і дасталі з балота чатырох мігрантаў

Польская памежная ахова за аўторак зарэгістравала 29 спроб парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі.


Каля апоўначы ў раёне Чарэмшы была зробленая сілавая спроба прарыву праз мяжу. У ёй удзельнічала каля 40 чалавек. У польскіх служачых ляцелі камяні. Удзельнікі прарыву былі затрыманыя аказаліся грамадзянамі Ірака і Сірыі, піша REFORM.by.

У той жа час польскія памежнікі разам з ратавальнікамі дасталі з балота чатырох мігрантаў. Грамадзяне Ірака і Сірыі загразлі ў дрыгве ў раёне адказнасці застаў у Міхайлаве і Нараўцы.

Пацярпелых выявілі з дапамогай дрона. Іх выцягнулі з балота. Двое мігрантаў шпіталізаваныя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: