Сафіі Сапега прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах

Палітзняволенай грамадзянцы РФ Сафіі Сапега прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах, паведамляюць праваабаронцы.

Сафія Сапега

Сафія Сапега

Сафію Сапега абвінавачваюць па

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб);
  • ч. 4 арт. 16 і 364 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да міліцыянераў);
  • ч. 4 арт. 16 і 365 (пагрозы, паклёп ці распаўсюд звестак пра міліцыянераў);
  • ч. 4 арт. 16 і 366 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да службовых асоб);
  • ч. 4 арт. 16 і 389 (арганізацыя пагрозы забойствам ці гвалту ў дачыненні да суддзяў);
  • ч. 4 арт. 16 і 198 (перашкода дзейнасці журналістаў з пагрозай ужывання гвалту);
  • ч. 1 і 2 арт. 203-1 (наўмысны збор інфармацыі і персанальных звестак іншай асобы).


Яе справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Нагадаем, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, грамадзянка Расіі Сафія Сапега 23 траўня вярталася з адпачынку ў Грэцыі разам з блогерам Раманам Пратасевічам. Самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Там Сафію і Рамана затрымалі.