Палітзняволеная Сафія Сапега напісала прашэнне аб памілаванні
Дзяўчына напісала прашэнне на імя Лукашэнкі, яе сваякі спадзяюцца, што іх дачку вызваляць з-пад варты.
![d8b5f92e_a8ae_4c03_8039_8560d0811c62_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s_1.png d8b5f92e_a8ae_4c03_8039_8560d0811c62_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s_1.png](/img/v1/images/d8b5f92e_a8ae_4c03_8039_8560d0811c62_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У эфіры
расійскай радыёстанцыі «Эхо
Москвы» айчым Сафіі Сапегі
Сяргей Дудзіч выказаў спадзяванне, што Лукашэнка памілуе палітзняволеную. Аднак
нейкае рашэнне можа быць прынятае толькі пасля суду.
«Я ведаю, што Сафія
напісала прашэнне аб памілаванні. Будзем чакаць».
20 снежня стала вядома, што Сафіі Сапега прад’явілі канчатковае абвінавачанне па 7 артыкулах
Крымінальнага кодэкса. Яе справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.
Паводле «Свабоды».