Блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) асудзілі на тры гады калоніі
Яго абвінавачвалі па двух крымінальных артыкулах.

Гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука, вядомага як Vadimati, асудзілі на тры гады калоніі, паведамляюць праваабаронцы.
Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Ціунчык 21 снежня ў Шчучынскім
раённым судзе. 10 чалавек прыехалі падтрымаць Вадзіма Ермашука.
Блогера абвінавачвалі
па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт.
370) і абразу прэзідэнта (368). На думку дзяржабвінавачання, Вадзім наўмысна
прынізіў Аляксандра Лукашэнкі і зняважыў дзяржаўны сцяг праз публікацыі ў
Instagram.
Вадзім працаваў на рынку «Карона» прадаўцом, рабіў рэкламу мясцоваму бізнесу ў Instagram, наведваў судовыя працэсы па палітычных справах і дапамагаў палітвязням .