Самая папулярная птушка ў беларусаў — салавей, яму тэлефануюць часцей за іншых

У першы дзень вясны А1 палічыў, колькі разоў беларусы патэлефанавалі птушкам.

pticy_nomera.jpg


Нагадаем, у траўні 2020 года ў 10 птушак з'явіліся свае ўласныя тэлефонныя нумары. Аказалася, што за 9 месяцаў беларусы патэлефанавалі птушкам больш за 180 тысяч разоў. Часцей за ўсё хацелася пачуць трэлі салаўя, радзей за ўсё «размаўлялі» з крапіўнікам. Гэтай зімой не толькі на фотаздымках у Інстаграме, але і ў спісе званкоў беларусаў адзначыліся і чырвонагрудыя гілі.
Праект «Выйдзi на сувязь з прыродай» кампанія А1 запусціла сумесна з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і добраахвотніцкай ініцыятывай «Крэатон». Беларусь стала адзінай краінай у свеце, дзе ў птушак з'явіліся ўласныя тэлефонныя нумары. Для таго, каб пачуць галасы дзесяці самых распаўсюджаных у Беларусі птушак, трэба проста набраць нумар тэлефона.
Усяго з траўня па люты на нумары беларускім птушкам патэлефанавалі 183 285 разоў. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся салавей — яму патэлефанавалі амаль 37 тысяч разоў. Таксама беларусаў цікавіла, як «размаўляе» шэрая кугакаўка (мабыць, не ўсе ведаюць, што гэта за птушка) — 26 тысяч званкоў, у тройцы лідараў таксама чорны дрозд — амаль 20 тысяч званкоў.
Гэтая ідэя спадабалася не толькі беларусам. Дзякуючы сацсеткам навіна разнеслася па свеце, у ТікТоку нават з'явіўся чэлендж «патэлефануй сваёй зязюлі». За першыя месяцы працы нумароў беларускіх птушак захацелі пачуць ва Украіне, Расіі, Швецыі, Злучаных Штатах і іншых краінах.
Нумары працуюць на пастаяннай аснове. І нават сёння можна набраць улюбёнай птушцы, каб пачуць яе голас. Напрыклад, гіля — гэтых птушак цяпер асабліва часта заўважаюць у гарадах.
+375445006610 — Шэрая кугакаўка+375445006611 — Чорны дрозд+375445006612 — Салавей+375445006613 — Вялікі голуб+375445006614 — Гіль+375445006615 — Сіняя сініца+375445006616 — Чорнагаловы шчыгел+375445006617 — Малінаўка+375445006618 — Берасцянка+375445006619 — Крапіўнік
Заставайцеся на сувязі з прыродай!