Самыя азартныя беларусы жывуць у сталіцы, Гомелі і Брэсце

Аналітыкі букмекерскіх кантор высветлілі, у якіх гарадах пражывае больш за ўсё гульцоў-беларусаў. Прадказальна, рэйтынг узначаліў Мінск, сцвярджаюць букмекеры.

sport_5.jpg

Насельніцтва сталіцы ў разы пераўзыходзіць любы горад краіны, але нават у працэнтных суадносінах азартных людзей тут на парадак больш, чым у цэлым па Беларусі.
З істотным адставаннем ад Мінска, але з вялікім адрывам ад іншых гарадоў, другое месца заняў Гомель. Тут колькасць актыўных гульцоў складае толькі 20% ад аналагічных у сталіцы, але і па памеры ставак Гомель адстае адразу ў сем разоў.
Трэцяе месца за Брэстам. А вось паказчыкі Гродна і Віцебска, якія занялі чацвёртае і пятае месцы, амаль ідэнтычныя па ўсіх пунктах: колькасьці актыўных гульцоў, аб’ёме і суме ставак.
Самым неазартным з рэгіёнаў апынуўся Магілёў, які размясціўся на шостым радку.
Буйныя абласныя цэнтры: Мазыр, Пінск, Баранавічы і Барысаў — аўтсайдэры рэйтынгу, істотна адстаюць па колькасці аматараў бетынгу. Пры гэтым азартныя заўзятары, сцвярджаюць букмекеры, у гэтых гарадах таксама дастаткова актыўныя, таму ў колькасці ставак адставанне не гэтак істотнае.
Паводле interfax.by