Савет бяспекі: Ля межаў Беларусі бесперапынна ідуць вучэнні замежных войск
Вучэнні замежных войск ля межаў Беларусі з краінамі ЕС ідуць «літаральна круглыя суткі», заявіў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Уладзімір Арчакоў на тэлеканале «Беларусь 1».

Ён адзначыў, што не лічыць, што тэрыторыя Беларусі нікога не цікавіць і што ніхто не збіраецца яе заваёўваць.
— Падзеі і факты гавораць аб адваротным, калі паглядзець у тым ліку на ваенныя падрыхтоўкі нашых суседзяў, Расію я не маю на ўвазе. Ваенныя выдаткі ўсіх сумежных з намі дзяржаў нават перавышаюць пэўныя натаўскія мінімумы. Некаторых дзяржаў — вельмі значна. Ваенная прысутнасць, у тым ліку міжнародных замежных кантынгентаў, пастаянна нарошчваецца. Будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры не спыняецца, — сказаў Арчакоў.
Паводле яго слоў, колькасць ваенных вучэнняў у сумежных краінах толькі павялічваецца.
— Вось уявіце: за 2020 год толькі ў Польшчы, Літве і Латвіі прайшло больш за 70 ваенных вучэнняў. У бягучым годзе ўжо прайшло і вядома яшчэ пра 30 вучэнняў. То-бок, калі нават сабе ўявіць, што кожнае канкрэтнае вучэнне доўжыцца хаця б тыдзень, то атрымліваецца, што літаральна круглыя суткі каля нашых межаў замежныя войскі адточваюць сваё баявое майстэрства, — заявіў Арчакоў.
tut.by