Савецкія дысідэнты падтрымалі “Пагоню”

7–8 лістапада актывісты Маладога Фронту наведалі беларускіх патрыётаў — Міколу Конана і Антона Фурса, — якія за савецкім часам былі асуджаны на шматгадовыя тэрміны за любоў да беларускай мовы і сваёй Бацькаўшчыны.



dysidenty_i_mf.jpg

Савецкія дысідэнты распавялі маладафронтаўцам пра сваю працу ў патрыятычных арганізацыях, пра пераслед камуністычнага рэжыму і жыццё ў ГУЛАГу.

“Мы прагнулі вяртання беларускай мовы — і таму вырашылі яднацца і дзейнічаць”, — распавядае адзін з лідэраў СБП Антон Фурс, які ў 1947 годзе за гэтую прагу сваю быў асуджаны на 15 гадоў савецкіх лагераў.

Таксама Мікола Конан і Антон Фурс выказалі падтрымку тым беларускім патрыётам, якія сёння вядуць барацьбу за адраджэнне беларускай мовы і вяртанне сапраўдных сімвалаў Беларусі — герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга.

IMG_4520-150x150.jpg

Мікола Конан з моладдзю

 

IMG_4526-150x150.jpg

Антон Фурс з моладдзю

 

IMG_4526_pam-150x150.jpg

mfront.net