Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак пройдзе сёння ў Мінску
Галоўнай падзеяй калядных святкаванняў у Мінску стане шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак 25 снежня.
naviny.by
У гэтым годзе яно ўпершыню пройдзе па маршруце плошча Незалежнасці — плошча Свабоды. Раней шэсце праходзіла ад Палаца спорту да Палаца Рэспублікі. Чакаецца, што ў ім прымуць удзел каля 800 казачных персанажаў. Яны збяруцца ў 16.30 і пройдуць па праспекце Незалежнасці, вуліцах Леніна і Інтэрнацыянальнай да Верхняга горада на плошчу Свабоды, якая ў гэтыя дні стане пешаходнай зонай.
Па заканчэнні шэсця будзе прадстаўлены 3D-атракцыён: на фасадзе канцэртнай залы «Верхні горад» будзе намаляваны інтэрактыўны Дзед Мароз, з якім можна будзе пагутарыць». Аналагічнае дзейства можна будзе назіраць штодня з 25 па 30 снежня ў 18.00, 19.00, 20.00, 21.00.
На час шэсця праспект Незалежнасці, вуліцы Леніна і Рэвалюцыйная будуць перакрытыя для руху транспарту.
Калядныя кірмашы з забаўляльнымі праграмамі пройдуць 25 снежня амаль ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. Самая вялікая з іх разгарнулася на праспекце Пераможцаў у раене Палаца спорту, паведамляе БелаПАН.