Каляды ў Вільні (фота)
Калі ў Беларусі не хапае каляднага духу -- варта купіць квіток на цягнік і выправіцца ў блізкую беларускаму сэрцу Вільню.
Тут перадкалядным вечарам вуліцы пусцеюць, зачыняюцца крамы і кавярні, а рэдкія мінакі ідуць у госці з падарункамі, нібыта пацвярджаючы здагадку аб тым што свята -- выключна сямейнае. Але надыходзіць вечар, запальваюцца вагні, віленчукі выцягваюцца да Катэдры і ў горадзе пачынае панаваць атмасфера святочнага цуду.
Падчас імшы святары выходзяць на запоўненую людзьмі плошчу, каб урачыста пакласці ў вертэп фігурку немаўлятка Езуса.



Каля ратушы дзяцей і дарослых вабіць светлавы лабірынт з віртуальнымі забаўкамі.


Святочны цягнічок радуе і пасажыраў і мінакоў.
