Сілавікі прыйшлі ў «21 век». Гэта найбуйнейшая інтэрнэт-крама Беларусі
Затрыманы адзін з сузаснавальнікаў Павел Матусевіч.
![21vek210622_h8mk3.jpg 21vek210622_h8mk3.jpg](/img/v1/images/21vek210622_h8mk3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як стала вядома «Нашай Ніве», Дэпартамент фінансавых
расследаванняў працуе на складзе і ў офісе кампаніі «Трыявіст» (інтэрнэт-крама
«21 век»).
«21 век» быў заснаваны ў сярэдзіне 2000-х трыма
студэнтамі-юрыстамі — Сяргеем Вайніловічам, Іванам Плюгачовым і Паўлам
Матусевічам. У 2017-м 40% бізнесу набыў інвестыцыйны фонд «Зубр Капітал».
Доля «21 века» на рынку інтэрнэт-гандлю Беларусі летась
складала не менш за 37% — па ацэнцы deal.by. Абарот перавышаў $310 мільёнаў.
У першым квартале 2021 года было выканана 945 тысяч замоў.