Сіноптыкі абяцаюць першы снег ужо на гэтым тыдні

Пагаршэнне надвор'я чакаецца ў Беларусі — месцамі нават пройдзе першы снег, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

zima_2013_2014_pryyshla.jpg


Бабіна лета скончылася ў Беларусі ў апошняй дэкадзе кастрычніка: да гэтага ў краіне былі пабіты шматгадовыя тэмпературныя рэкорды: месцамі паветра днём прагравалася да +20 °С.
Паводле інфармацыі Гідрамета, ужо ў аўторак, 23 кастрычніка, надвор'е ў краіне кардынальна зменіцца — пахаладае да +5° — + 7°С і пойдуць дажджы.
Пры гэтым, паводле доўгатэрміновых прагнозаў, у чацвер, 25 кастрычніка, ужо магчымы мокры снег.Як раней распавялі ў Гідрамеце, пахаладанне ў рэспубліку прынеслі паветраныя масы са Скандынавіі — разам з імі прыйшоў атмасферны фронт, які будзе вызначаць надвор'е ў краіне ў бліжэйшы тыдзень.

zviazda.by