Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 2 месяцы

Палітзняволенаму, блогеру Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы — да 29 красавіка. Пра гэта сёння паведамілі праваабаронцы «Вясны».

«Страна для жизни»

«Страна для жизни»

Аўтара YouTube-канала «Страна для жизни» затрымалі 29 траўня 2020 года ў Гродна падчас пікету па зборы подпісаў за сваю жонку Святлану Ціханоўскую ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. На пікеце з'явіліся жанчыны, якія задавалі Сяргею Ціханоўскаму правакацыйныя пытанні і хапалі яго за вопратку. Затым падышлі міліцыянты, але прысутныя не падпускалі іх да блогера. У нейкі момант адзін з міліцыянтаў ўпаў на зямлю. Пасля чаго супрацоўнікі АМАП брутальна затрымалі Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго паплечнікаў. З таго часу Ціханоўскі знаходзіцца пад вартай.
8 чэрвеня Сяргею і яшчэ сямі асобам выставілі абвінавачанне паводле ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Потым блогеру дадалі абвінавачанне паводле арт. 191 («Перашкоджанне ажыццяўленню выбарчых правоў»).
Спачатку Ціханоўскі ўтрымліваўся ў СІЗА-1 у Мінску. 18 жніўня стала вядома, што Сяргей Ціханоўскі быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна.
Лісты палітвязню можна дасылаць на адрас: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.