Сяргей Малашанок: цягам дня позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся
Наваполацкага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргея Малашанка выклікаюць «на размову» пра фотаздымак з партрэтам Алеся Бяляцкага.
Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку
“Сёння раніцай (22 студзеня) дадому да маці прыйшоў участковы, спытаў мяне, маці сказала, што мы разам не пражываем, шукайце яго па месцы жыхарства, — распавёў сайту
freeregion.infoСяргей Малашанок.
— Маці патэлефанавала мне і паведаміла, што мяне шукае ўчастковы. — Я яму
ператэлефанаваў. — Участковы сказаў, што не ведае, хто мяне шукае і папрасіў
ператэлефанаваць праз дзве гадзіны. — Праз гадзіну ён ператэлефанаваў сам і перадаў трубку
тэлефона старэйшаму па званню. — Мяне папярэдзілі, што
на 23 студзеня я выкліканы на допыт у Наваполацкі ГАУС па адрасе вул. Дзяржынскага 2, — падкрэсліў Малашанок.
— Я сказаў, што мне патрэбен афіцыйны дакумент — хто і ў якасці каго
мяне выклікае на допыт. На гэта ўчастковы адказаў, што калі патрэбна
позва, то можна яе зараз падвезці ў любое месца. — У выніку мы дамовіліся, што позву пакінуць у
паштовай скрыні. Аднак сёння позву я не атрымаў і таму нікуды ісці
не збіраюся, сказаў Сяргей Малашанок.
Сяргей адзначае, што падставай для размовы стала акцыя
салідарнасці — з Алесем Бяляцкім і з гарадзенскімі праваабаронцамі.
Актывіст кажа, што гатовы да любога далейшага развіцця падзей — у тым ліку да
суду і штрафу.
Нагадаем, на размову пра фатаграфію з партрэтам
Алеся Бяляцкага, 16 студзеня быў выкліканыЯўген Парчынскі, другі ўдзельнік акцыі.
Акцыя салідарнасці прайшла ў Наваполацку 9 студзеня: двое актывістаў сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага на ганках гарадскога суду, і яшчэ актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Сяргей
Малашанок быў сфатаграфаваны з партрэтам Алеся Бяляцкага каля гарадскога аддзела
міліцыі.
spring96.org