Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў «Платформе»
Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі ІП «Платформа», паставіўшы тым самым апошнюю кропку ў справе аб ліквідацыі арганізацыі.
Галоўнай прычынай ліквідацыі ІАУ «Платформа» з'явілася нібыта незнаходжанне па месцы рэгістрацыі, на што ІМПЗ па Савецкім раёне г. Мінска быў складзены пратакол і вынесеная пастанова аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Аднак ні адзін з судоў не стаў звяртаць увагу на той факт, што ўсе дакументы былі складзеныя ў адсутнасці службовых асоб ІАУ «Платформа» у Беларусі, не ўтрымліваюць подпісаў і тлумачэнняў кіраўнікоў «Платформы» (запісаў аб адмове ад падпісання), а ў ІМПЗ па Савецкім раёне г. Менска так і не знайшлося тлумачэнняў, чаму пры складанні пратаколаў і пастаноў, прадстаўнікі падатковай інспекцыі нават не знайшлі час хоць бы фармальна паведаміць ІАУ «Платформа» аб вядзенні адміністрацыйнага працэсу.
Такім чынам, інфармацыя аб адміністрацыйным працэсе ў дачыненні да ІАУ «Платформа» стала вядомая толькі праз усе тэрміны, адведзеныя дзеючым заканадаўствам на абскарджанне пастановы, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Пры ўсім гэтым, уся перапіска падатковай інспекцыяй вялася выключна па адрасе, дзе зарэгістраваная Установа.
У цяперашні час, ІАУ «Платформа» атрымала новую форму — ЧКПУ «Платформа іннавэйшн», якая стала спадкаемцам папярэдняй Установы.
— Як мы і абяцалі, «Платформа» застаецца ў прававым полі і мы працягваем працаваць у ранейшым рэжыме, — пракаментаваў сітуацыю Андрэй
Бандарэнка. — Больш за тое, «Платформа» не толькі не спыняе сваю дзейнасць, а пераходзіць на новы ўзровень работы. Сёння мы ставім сваёй задачай пашырэнне сферы
дзейнасці «Платформы». Асаблівая ўвага будзе зробленая на працу сілавых ведамстваў нашай краіны. Выяўленне выпадкаў катаванняў, ціску і пагрозаў з боку сілавікоў сведчыць аб
неабходнасці рэформаў у гэтых ведамствах і ўнясенні змяненняў у дзеючае заканадаўства. Нам важна, каб нашы грамадзяне пачалі адчуваць сябе абароненымі ад пануючага самавольства, для гэтага мы
падрыхтавалі прынцыпова новую стратэгію, якую і будзем увасабляць у жыццё.
spring96.org