Сейм Літвы — супраць скарачэння аб'ёмаў расійскай прадукцыі на ТБ

Сейм Літвы 7 кастрычніка не падтрымаў унесеныя прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ папраўкі, якімі прапаноўвалася скараціць аб'ёмы расійскай тэлевізійнай прадукцыі.



propaganda_64242472.jpg

Калаж DELFI

За адпаведныя папраўкі да Закону аб інфармаванні грамадства прагаласавалі 33 парламентарыя, супраць было 13, 49 — устрымаліся. За праект галасавалі апазіцыйныя кансерватары і некалькі лібералаў, супраць галасавалі ў тым ліку прадстаўнікі Выбарчай акцыі палякаў Літвы. Праект вернуты ў апарат прэзідэнта на дапрацоўку.
 

Прэзідэнт прапанавала замацаваць заканадаўча, каб не менш за 90% усяго аб'ёму рэтрасляваных на ТБ тэлепраграм былі на афіцыйных мовах Еўрасаюза (ЕС), за выключэннем спецыялізаваных (тэматычных) пакетаў.
 

Прэзідэнт ўнесла свае папраўкі ў сувязі з "частымі інфармацыйнымі атакамі, варожай прапагандай". Па сцвярджэнні прэзідэнцкага апарата, зараз да 30% усіх рэтрасляваных у Літве тэлепраграм складае расійская прадукцыя.
 

У праекце прапануецца прадугледзець, каб Літоўская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанню магла не толькі спыняць ліцэнзіі на трансляцыю і рэтрансляцыю праграмаў за пропаганду і распальванне вайны, заклікі здзейсніць замах на суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі і незалежнасць, але і караць грашовымі штрафамі. У прэзідэнцкім палацы адзначаюць, што падобная практыка дзейнічае ў Нямеччыне, Францыі, Славеніі, на Мальце.
 

За заклік да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага строю Літвы, заахвочванне замахаў на яе незалежнасць, распальванне вайны прапануецца ўвесці штраф у памеры да 100 тыс. літаў, але не больш за 5% гадавога даходу транслюючай або рэтранслюючай кампаніі за мінулы год.
 

Таксама прапануецца ўвесці штрафы за рэкламаванне або прапагандаваннем парнаграфіі, сэксуальных паслуг, палавых скрыўленняў, а таксама шкодных звычак, наркатычных або псіхатропных рэчываў. За гэта прапануецца прадугледзець штраф у памеры да 50 тыс. літаў.
 

delfi.lt