Сёння ў Беларусі Дзяды — дзень памяці продкаў

У 1991-1995 гадах Дзяды былі дзяржаўным святам і выхадным днём.

2018_11_02_kalvaria_6r2y7_8y0o5.jpg

Радаўніца — гэта веснавы дзень памяці продаў, а Дзяды — восеньскі. Раней Дзяды масава святкавалі ў цэнтры і на захадзе краіны. Адзначаюць і цяпер, нагадвае «Наша Ніва».

Гэтай традыцыі прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.

Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць іх перад зімой.

З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва. Але ў гэтым годзе акцый з вядомых прычын не праводзілася.