Сёння ў Мінску адключаць ацяпленне
У жылых дамах, а таксама ў дзіцячых садках, школах, паліклініках і бальніцах 10 мая адключаюць ацяпленне, паведамляе minsknews.by.

Пра рашэнне Мінгарвыканкама аб завяршэнні ацяпляльнага сезона стала вядома 5 траўня.
У адпаведнасці з гэтым рашэннем ацяпленне ў грамадскіх,
адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах было адключана 6 траўня,
а з 10 траўня адключаюцца батарэі ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, ВНУ, тэатрах,
агульнагарадскіх лазнях, гасцініцах, а таксама ў дзіцячых садках, школах,
паліклініках і бальніцах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях,
дзяржаўных архівах, бібліятэках.