Сённяшнія масавыя палітычныя рэпрэсіі паходзяць з СССР
Жахлівая лічба — паводле незалежных гісторыкаў-даследчыкаў, у СССР падчас рэпрэсій былі расстраляныя 7 мільёнаў чалавек.
У Мінску праходзіць двухдзённая
міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у
гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”. Яе нагодай стала стагоддзе
бальшавіцка-ленінскага путчу. Што й вывела “тэму” з перыферыі навуковых гістарычных
доследаў.
Арганізатарамі выступілі чатыры навуковыя ўстановы ў Беларусі і Польшчы — Беларускі архіў вуснай гісторыі, Мінскі Лятучы ўніверсітэт, маладзёжнае аб’яднанне “Гісторыка”, Польскі інстытут у Мінску і Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі навук.
Прыехалі даследчыкі з Польшчы, Расіі, Украіны.
Прагучала і жахлівая лічба — паводле незалежных гісторыкаў-даследчыкаў, колькасць рэпрэсіраваных у СССР вызначаецца астранамічнымі лічбамі — 7 мільёнаў было расстраляных, 15 мільёнаў загінулі ў катавальнях ГУЛАГа.