СК — БАЖу: Няма падставаў для аднаўлення справы Завадскага
Следчы камітэт адказаў на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў, у якім арганізацыя заклікала аднавіць папярэдняе расследаванне па факце гвалтоўнага знікнення Дзмітрыя Завадскага ў сувязі з прызнаннямі былога супрацоўніка МУС Юрыя Гараўскага ў інтерв'ю Deutsche Welle.
СК паведамляе, што інфармацыя, якая змяшчаецца ў інтэрв'ю Гараўскага, не мае прамога дачынення да справы аб выкраданні журналіста, так як Гараўскі сцвярджае, што не мае да гэтага ніякага дачынення і не з'яўляецца сведкам.
«У сувязі гэтым, інтэрв'ю Гараўскага не можа служыць падставай для аднаўлення расследавання», — паведамляецца ў адказе.
Аналагічны адказ ад СК атрымала і жонка выкрадзенага ў 2000 годзе журналіста Святлана Завадская.
Нагадаем, у інтэрв'ю Deutsche Welle ў снежні мінулага года Юрый Гараўскі распавёў, што быў адным з тых, хто 20 гадоў таму выкраў і застрэліў апазіцыйных палітыкаў Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.
Ён паведаміў, што трапіў у САХР па запрашэнні палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі, калі яму было 20 гадоў, а таксама распавёў падрабязнасці аперацый па сачэнні і выкраданні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.
Паводле baj.by