СК: У дачыненні да Ціханоўскай і Латушкі распачата яшчэ адна крымінальная справа

У дачыненні да Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі распачатая чарговая крымінальная справа. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

photo_2020_11_30_18_05_57_0_1.jpg

Крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 382 (самавольнае прысваенне звання або ўлады службовай асобы) КК Беларусі. Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць да двух гадоў пазбаўлення волі.
«Абвінавачаныя Ціханоўская і Латушка па ўзгадненні з іншым удзельнікамі змовы ў парушэнні патрабаванняў Канстытуцыі Беларусі, стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і ўпраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой. І працягваючы свае злачынныя дзеянні ўступілі ў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.