СК завяршыў расследаванне справы Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча.
Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд, паведамляе REFORM.by са спасылкай на СК.
Сяргей Ціханоўскі, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў абвінавачваюцца:
у арганізацыі масавых беспарадкаў у 2020 годзе (ч. 1 арт. 293 КК);
у распаўсюдзе групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 КК);
у пагрозах кіраўніку Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай (ч. 2 арт. 191 УК);
у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з ужываннем гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК).
Мікалай Статкевіч абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293 КК).
Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу прад'яўленыя абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асоб (ч. 3 арт. 130 КК) і арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч.1 арт. 293 КК).
Працягваецца расследаванне ў дачыненні да асоб, якія схаваліся ад абвінавачвання, і іншых асоб, паведамляе СК.