Суд над Паўлам Севярынцам прызначаны на 12 траўня

Працэс пачнецца ў 10.30 у Магілёўскім абласным судзе. Пра гэта напісала ў Facebook яго жонка Вольга Севярынец.

pavel_severinec_3.jpg


Нагадаем, Павел Севярынец быў затрыманы ў Мінску 7 чэрвеня мінулага года. Пасля гэтага ў дачыненні да яго былі вынесены як мінімум тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на волю, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»).

Пазней яму было прад’яўлена абавінавачанне. 26 красавіка стала вядома, што Паўла перавялі ў Магілёў.