СК завёў справу на намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім"
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім". Пра гэта паведамілі Тэлеграфу ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК
.Чыноўнік затрыманы ў сваім службовым кабінеце. Сума незаконна атрыманых ім грашовых сродкаў з лютага па кастрычнік склала 19 тысяч долараў.
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымала падазраванага пасля атрымання чарговай часткі хабару ад прадстаўніка адной з юрыдычных асоб, за вырашэнне пытання аб узгадненні аб'ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрну.
У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя, паведамілі ў СК.