Следчы звярнуўся да калег: «Не бойцеся, разам пераможам!» (відэа)
Следчы ў асабліва важных справах у Горадні Ігар Лобан
звярнуўся да сілавікоў і міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя
Караева.
Ігар Лобан працуе ў Следчым камітэце 11 гадоў. З 10 жніўня ён у працоўным адпачынку. Кіраўніцтва яму ўжо прапанавала напісаць рапарт аб звальненні па згодзе бакоў. Лобан гатовы звольніцца і вярнуцца ў Следчы камітэт, калі зменіцца ўлада. Яму ўжо даслалі больш як 40 прапановаў працы.