Смяротны прысуд у дачыненні да Кірыла Казачка прыведзены ў выкананне
Паводле папярэдняй інфармацыі, Казачок быў расстраляны напрыканцы кастрычніка 2017 года.
Па інфармацыі, якую атрымаў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда ад маці асуджанага да смяротнага пакарання Кірыла Казачка, прысуд у дачыненні да яе сына прыведзены ў выкананне.
Па папярэдняй інфармацыі, Казачок быў расстраляны напрыканцы кастрычніка 2017 года.
Нагадаем, што жыхар Мазыра Кірыл Казачок быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання напрыканцы 2016 года Гомельскім абласным судом. Казачок адмовіўся абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Кірыла Казачка і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.
dp.spring96.org