Стэфановіч: Адзіночныя пікеты павінны праводзіцца ўвогуле без апавяшчэння

Пікетаваць, напрыклад, міністэрства абароны ў кустах — гэта вельмі дзіўна, лічыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

dffdac3b_2c47_482e_9243_e3075d9ff2b9_w1023_r1_s.jpg

Змена прынцыпу правядзення пікетаў з заяўнага на апавяшчальны не мае вялікага сэнсу, паколькі месцы, вылучаныя для пікетаў і мітынгаў мясцовымі ўладамі па ўсёй Беларусі знаходзяцца далёка ад цэнтральных частак гарадоў і адміністратыўных будынкаў.

Прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч лічыць, што адзіночныя пікеты павінны наогул абыходзіцца без апавяшчэння:

Можаце на выбар узяць рашэнне райвыканкама любога раёна Беларусі, вы ўбачыце, што ў цэнтры гарадоў забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы, акрамя тых, якія праводзіць дзяржава. А можна толькі ў нейкіх аддаленых ад цэнтра, або ў месцах, якія ўвогуле не наведваюць грамадзяне.

Таму правядзенне там па заяўляльным прынцыпе, яно нічога не мяняе, таму што нівеліруе саму сутнасць свабоды мірных сходаў і выказванне свайго меркавання.

Пікетаваць, напрыклад, міністэрства абароны ў кустах — гэта вельмі дзіўна. Да таго ж за гэта трэба будзе заплаціць грошы.

Беларускія праваабаронцы падрыхтуюць сваю справаздачу па стане правоў чалавека ў дзяржаве. А на гэтым этапе важна, што ўдалося данесці да ўладаў крытыку некаторых пунктаў закону, якія парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды беларусаў, — зазначыў Валянцін Стэфановіч. 

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя