Спадзеў толькі на Бога? На пашкоджаным мосце ў Гродна правялі малебен
21 ліпеня праваслаўныя святары адслужылі малебен на Усходнім мосце ў Гродне, які ў суботу збіраўся адкрыць Лукашэнка. Таксама па мосце пранеслі ікону Жыровіцкай Божай маці.

Пра гэта паведамляе REFORM.by са спасылкай на тэлеканал «Гродна+».
Як паведамлялася раней, 17 ліпеня ў Гродне пасля залевы абрынуўся новы Усходні мост. На яго адкрыццё павінен быў прыехаць Лукашэнка. Планавалася, што з гэтай нагоды пройдзе канцэрт і светлавое шоу. Аднак за некалькі гадзін да адкрыцця на Гродна абрынуўся магутны лівень, каля моста абваліўся грунт — другі раз за два тыдні, і адкрыццё моста зноў адклалі.
Аднаўленчыя работы на Усходнім мосце праз Нёман у Гродне зоймуць каля двух тыдняў.