Спецслужбы арыштоўвалі ўласніка «А-100», але хутка адпусцілі?
Аляксандр Цэнцер, уласнік «А-100», быў арыштаваны па вяртанні з ЗША. Аднак цяпер ён на волі.

На мінулым тыдні ў Беларусь упершыню за доўгі час прыляцеў бізнэсовец Аляксандр Цэнцер, які цяпер вучыцца ў амерыканскім Гарвардзе. Як стала вядома «Нашай Н*ве», па вяртанні яго затрымалі. Праўда, ненадоўга. Прынамсі, на наступныя суткі ён ужо быў на волі.
Аляксандр Цэнцер валодае сеткай заправак «А-100» і будаўнічай кампаніяй «А-100 Дэвэлапмент», якая збудавала Новую Баравую і «Пірс».
Ад супрацоўнікаў групы кампаній «А-100» «Нашай Ніве» стала вядома, што Аляксандр Цэнцер «знік» адразу пасля свайго вяртання са Злучаных Штатаў. Сам бізнесовец пра гэта не распавядае. Цяпер ён у Беларусі і на волі.
Пры спробе карэспандэнта НН задаць адпаведнае пытанне, Цэнцер кінуў слухаўку са словамі «без каментароў».

Год таму Аляксандр Цэнцер паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт — адзін з найлепшых у свеце. Бізнесоўцу цяпер 56 гадоў.
Асноўныя актывы бізнесоўца: сетка заправак «А-100» і будаўнічая кампанія «А-100 Дэвэлапмент». Сетка АЗС «А-100» стала перашапраходцам беларускага рынку ў справе набыцця пазітыўнага іміджу праз выкарыстанне беларускай мовы.
Знакамітыя праекты забудовы будаўнічай фірмы «А-100 Дэвэлапмент» — «Новая Баравая», «Пірс», «Дэпо».
