Нагадаем, учора, 18 снежня, адна з аўтараў афіцыйнага памятнага знаку ў Курапатах
Вольга Нячай паведаміла, што невядомыя вандалы
надрапалі шасціканцовыя зоркі Давіда на мемарыяльнай шыльдзе, усталяванай на помніку.
Пазней у Курапаты для праверкі выехаў нарад міліцыі з Бараўлянаў.
Мемарыяльны знак «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагоддзя» ўстанавілі сёлета ў лістападзе. 14 лістапада прайшла працэдура прыёмкі. Цырымоніі адкрыцця яшчэ не было.
Паводле Радыё Свабода