«Спыненне гвалту, адстаўка Лукашэнкі». У стачку сышлі першыя работнікі БелАЗа

Работнікі буйных прадпрыемстваў працягваюць ўступаць у стачку. Двое супрацоўнікаў БелАЗа напісалі заявы аб далучэнні да агульнанацыянальнага страйку. Таксама да стачкі далучыліся яшчэ тры работнікі «Беларуськалія», паведамляе TUT.BY.



sosnickiy_belaz_2.jpg


Двое работнікаў БелАЗа, электразваршчык 6-га разраду зварачнага цэха Алег Сасніцкі і фрэзероўшчык 6-га разраду інструментальнага цэха Сяргей Валенцюкевіч, далучыліся да агульнанацыянальнага страйку з 9 лістапада. 

У заявах, якія яны напісалі на імя гендырэктара прадпрыемства, пералічваюцца іх патрабаванні: адстаўка Аляксандра Лукашэнка і правядзенне сумленных выбараў, вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне гвалту з боку супрацоўнікаў МУС у дачыненні да мірных грамадзян.

Фота TUT.BY

Фота TUT.BY

У заяве Сяргея Валенцюкевіча ёсць яшчэ адно патрабаванне — звольніць майстра і начальніка цэха, якія, па яго заявах, аказваюць ціск на рабочых.

«Сваю заяву Сяргей прынёс на аператыўку, ранішнюю нараду з начальствам. З сабой ён узяў бел-чырвона-белы сцяг», — распавядаюць работнікі БелАЗа. Таксама працаўнікі прадпрыемства паведамляюць, што з моманту пачатку агульнанацыянальнай забастоўкі з завода звольнілі траіх: «Адміністрацыя пачала жорстка сачыць за тым, каб актывісты выходзілі за тэрыторыю завода не пасля заканчэння змены, а пазней. Адзін з работнікаў ПСТМ (удзельнічаў у сходах у жніўні, выйшаў з праўладнага прафсаюза ў верасні) перасёк прахадную пасля канца змены, але на дзве хвіліны раней, чым хочацца адміністрацыі. Спярша яго пазбавілі 20% прэміі, а потым начальнік цэха паставіў яго перад выбарам — звольніцца альбо па пагадненні бакоў, альбо па артыкуле за сістэматычныя парушэнні працоўнай дысцыпліны».

Таксама раніцай 9 лістапада да стачкі далучыліся яшчэ трое работнікаў «Беларуськалія» — дзяжурны электраслесар участка ПУВРКТ рудніка 3РУ Максім Данілевіч, рамонтнік СОФ-4 Сяргей Ражко і слесар-рамонтнік СОФ-4 Дзмітрый Быкаў.