Сталі вядомыя час і месца развітання з Лявонам Дзейкам
Развітанне з Лявонам Дзейкам адбудзецца 17 лютага ад 10.00 да 10.45 у рытуальнай залi на вул. Сямашкi 8/8.
Лявон Дзейка — беларускі палітык, і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Інжынер-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Лявон Іванавіч быў сябрам парламенцкай апазіцыі БНФ і фракцыі БСДГ. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі 11-12 красавіка 1995 года супраць ініцыяванага А. Лукашэнкам рэферэндума аб змене дзяржаўнай сімволікі, скасавання статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай, праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.
Памёр 15 лютага на 72-м годзе жыцця праз каронавірус.