Ад каронавіруса памёр дэпутат Вярхоўнага Савету 12 склікання Лявон Дзейка
На 72-м годзе жыцця памёр палітык і грамадзкі дзеяч Лявон Дзейка, перадае «Радыё Свабода».
![fbe9705c_f9dd_41f8_b1f7_5681b10662d1_w1023_r1_s.jpg fbe9705c_f9dd_41f8_b1f7_5681b10662d1_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/fbe9705c_f9dd_41f8_b1f7_5681b10662d1_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра яго смерць паведаміў старшыя БСДП Ігар Барысаў.
«Каронавірус не пашкадаваў яго. Зямля пухам, дарагі таварыш», — напісаў Барысаў.
Лявон Дзейка быў апазіцыйным дэпутатам Вярхоўнага Савета 12 склікання.