«Статус-кво беларускай навукі». Навукоўцаў запрашаюць на анлайн-канферэнцыю
На працягу многіх дзесяцігоддзяў беларуская навука перажывала заняпад і адсутнасць неабходнага інвесціравання ў навуковыя кадры і высокатэхналагічнае даследчае абсталяванне. Усё гэта прывяло да таго, што навукоўцы вымушаныя мяняць сферу дзейнасці з-за нізкіх заробкаў або з’язджаць на працу і вучобу ў іншыя краіны.
Аднак казаць пра тое, што беларускай навукі не існуе ці яна прыйшла ў заняпад, было б недакладна, бо кожны Беларус, незалежна ад свайго месцазнаходжання ў свеце, нясе частку навуковага патэнцыялу і можа быць прыкладам таго, як сістэма адукацыі і навуковая сфера Беларусі можа аднавіцца ў будучыні.
Арганізатары канферэнцыі паведамляюць:
«Паважаныя беларускія навукоўцы!
Запрашаем вас прыняць удзел у навукова-практычнай анлайн Канферэнцыі «Статус-кво беларускай навукі» з 23 па 25 верасня.
Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках адукацыйнага праекта міждысцыплінарных семінараў пры інфармацыйнай падтрымцы BAREA, INeedHelpBY, Belarusians in Chicago, BeSSA, EducationUSA.
Падчас Канферэнцыі вы зможаце абмеркаваць будучыню беларускай навукі з выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў з розных краін свету; задаць пытанні навукоўцам з Беларусі, якія працуюць у розных галінах навукі ў Еўропе, Азіі і і Паўночнай Амерыцы; прыняць удзел у майстэрнях, якія дапамогуць у пошуку літаратуры, дызайну прэзентацый, у напісанні рэзюмэ і вядзенні дзелавой перапіскі з міжнароднымі інстытуцыямі».
Запісацца на воркшопы можна па спасылцы:
https://docs.google.com/.../1FAIpQLSet2g9yB2d.../viewform
Колькасць месцаў абмежавана. Удзел з’яўляецца бясплатным, але патрабуе выканання падрыхтоўчых заданняў (гэта дапаможа выкладчыкам даць зваротную сувязь і працаваць з кожным індывідуальна падчас мерапрыемства).
Азнаёміцца з праграмай Канферэнцыі можна на старонцы https://byeducationusa.info/conference/